Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт
Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Брэсцкаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў Брэсце ў будынку на вул. Харужай, 2.
Read article